У рамках работы па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці падрастаючага пакалення работнікі Партызанскага РАНС арганізавалі і правялі мерапрыемства на базе ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя» г. Мінска».
У праграме сустрэчы былі гульні і віктарыны па навучанні бяспецы жыццядзейнасці. Ратавальнікі нагадалі дзецям правілы паводзін дома і на вуліцы, нумары тэлефонаў экстранных службаў і алгарытм дзеянняў у выпадку розных надзвычайных сітуацый. Таксама распавялі аб мэтазгоднасці выкарыстання мабільнага дадатку «МНС: дапамога побач!». Работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу на тым, што вясна і лета – гэта час, калі дзеці часцей знаходзяцца на вуліцы, у гэты перыяд прыкметна ўзрастае колькасць траўм. Таму трэба быць максімальна пільнымі і асцярожнымі.
Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у гульнях па бяспецы, адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі. Самыя актыўныя атрымалі на памяць тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю.