Работнікі МНС падрыхтавалі для выхаванцаў дзіцячага сада №558 займальнае падарожжа ў краіну бяспекі.
Юныя жыхары Маскоўскага раёна сталі ўдзельнікамі урока бяспекі ад выратавальнікаў. Цікавае і карыснае мерапрыемства прыйшлося па душы юнай аўдыторыі. Разам з ратавальнікамі хлопцы ўспомнілі правілы бяспекі, прайшлі тэст «Правядзі час з карысцю». Даведаліся, як правільна пакідаць задымленае памяшканне, чаму небяспечна і ні ў якім разе нельга карыстацца ліфтам падчас пажару, як затушыць падпалены алей на патэльні і многае іншае. Дашкаляты ўспомнілі нумары тэлефонаў экстраных служб, а таксама алгарытм паведамлення аб пажары ў МНС. Самыя смелыя рабяты проверылі свае веды і паведамілі аб загаранні ў службу выратавання.
На развітанне ў рукі юных жыхароў патрапілі падарункі, якія дапамогуць паўтарыць правілы бяспекі разам з бацькамі дома.